Са Святам Божага Нараджэння!

Чалавек заўсёды чагосьці чакае. Гэта можа быць заканчэнне школы ці працоўнага дня, нараджэнне дзіцяці ці спакойны вечар. Але так ці інакш, нават калі мы гэтага сабе не ўсведамляем, на працягу ўсяго свайго жыцця мы чакаем і рыхтуемся да асабістай сустрэчы з Богам, пасля нашай зямной вандроўкі. Кожны дзень і кожная хвіліна набліжае нас да гэтай самай важнай сустрэчы, гадзіна якой застаецца для нас невядомай. Бог, ствараючы чалавека з любові, уклаў у сэрца кожнага вялікую любоў і прагненне пошуку Бога, ахвоту яднання з Ім.

Задумайцеся — сапраўды, з якім трапятаннем сэрца чакаем мы з вамі Нараджэнне Хрыста! Езус заклікае нас: будзьце пільныя, не замыкайце сваіх сэрцаў, узірайцеся ў неба, каб не праспаць зоркі, якая прывядзе вас на самую важную сустрэчу!

Давайце будзем памятаць, што нават пасля самага вялiкага суму прыходзiць радасць. І штоб ні здаралася — ці ў цэлым свеце, ці ў асабістым жыцці — усе сцежкі могуць весці да пазнання таямніцы Бога, да досведу Ягонай Любові, якая напаўняе сусвет у маленькім Дзіцятку.

Няхай у вашых сэрцах запануе Божы спакой, узаемная згода i паразуменне, а наша Бацькаўшчына стане краiнай сапраўднага праслаўлення Бога праз захоўванне Яго закону. Хай свет Нованароджанага Езуса асвятляе наша жыццё і зменьвае яго да лепшага!

Жадаю нам ўсім плённых пошукаў сапраўднай радасці, шчырай зычлівасці і спаўнення добрых мараў!

 

Ад усяго сэрца, пробашч касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Бабруйску ксёндз канонік Андрэй Яркавец

 

Расклад святочных імшаў на Божае Нараджэнне ў Бабруйску

24 снежня, субота — 21.15 — тэатральнае прадстаўленне на тэму Нараджэння Дзіцяткі Езуса.

Адразу пасля прадстаўлення (прыкладна 22.00) — святая імша Пастэрка.

25 снежня, нядзеля — 10.00, 17.30 — урачыстасць Нараджэння Пана.

26 снежня, панядзелак — 9.00, 18.00 — другі дзень урачыстасці Нараджэння Пана.